Адміністрацыйныя працэдуры праз службу "Адно акно"
Пералік адміністрацыйных працэдур, па якіх прыём і выдача адміністрацыйных рашэнняў ажыццяўляецца праз службу "адно акно" адміністрацыі Першамайскага раёна г. Віцебска дзяржаўнай установай "Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Першамайскага раёна г. Віцебска" ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.04.2010 № 200 "Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян"
2.7. Прыняцце рашэння аб аднаразовай выплаце сем'ям, пры нараджэнні дваіх і больш дзяцей на набыццё дзіцячых рэчаў першай неабходнасці
2.15. Прызначэнне дапамогі па доглядзе дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў
2.33. Прыняцце рашэння аб прадастаўленні (аб адмове ў прадастаўленні) дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі
2.33.1. Прыняцце рашэння аб прадастаўленні (аб адмове ў прадастаўленні) дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі ў выглядзе штомесячнай і (або) аднаразовай сацыяльнай дапамогі
2.33.2. Прыняцце рашэння аб прадастаўленні (аб адмове ў прадастаўленні) дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі ў выглядзе сацыяльнай дапамогі для кампенсацыі затрат на набыццё падгузнікаў
2.33.4. Прыняцце рашэння аб прадастаўленні (аб адмове ў прадастаўленні) дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі ў выглядзе забеспячэння прадуктамі харчавання дзяцей першых двух гадоў жыцця
2.38. Прыняцце рашэння аб прызначэнні дапамогі па доглядзе інваліда І групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту
2.39. Выдача даведкі аб памеры (неатрыманні) дапамогі па доглядзе інваліда I групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту
2.41. Выдача дазволу на зняцце з уліку ў органах ДАІ аўтамабіля з адпаведнай мадыфікацыяй кіравання, перададзенага інваліду ў карыстанне, для рэалізацыі або здачы аўтамабіля арганізацыям Беларускага дзяржаўнага аб'яднання па нарыхтоўцы, перапрацоўцы і пастаўцы лому і адходаў чорных і каляровых металаў або спажывецкай кааперацыі, а таксама арганізацыям, якія ўваходзяць у склад дзяржаўнага гандлёва-вытворчага аб'яднання "Белрэсурсы"
2.42. Выдача даведкі аб памеры пачасовых плацяжоў у пакрыццё шкоды, прычыненай жыццю або здароўю фізічнай асобы, не звязанай з выкананнем ёй працоўных абавязкаў, прызначаных у сувязі з ліквідацыяй юрыдычнай асобы або спыненнем дзейнасці індывідуальнага прадпрымальніка, адказных за шкоду, з прычыны прызнання іх эканамічна незаможнымі (банкрутамі)
3.2, 3.21. Выдача пасведчання (дубліката пасведчання) інваліда Айчыннай вайны
3.3, 3.21 Выдача пасведчання (дубліката пасведчання) інваліда аб праве на льготы для інвалідаў баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў, а таксама грамадзян, у тым ліку звольненых у запас (адстаўку), з ліку вайскоўцаў , асоб начальніцкага і радавога складу органаў унутраных спраў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю, супрацоўнікаў Следчага камітэта, якія маюць спецыяльныя званні, якія сталі інвалідамі з прычыны ранення, кантузіі, калецтва або захворвання, атрыманых пры выкананні абавязкаў ваеннай службы (службовых абавязкаў)
3.4, 3.21. Выдача пасведчання (дубліката пасведчання) аб праве на льготы асобам, узнагароджаным ордэнамі або медалямі СССР за самаадданую працу і бездакорную воінскую службу ў тыле ў гады Вялікай Айчыннай вайны
3.5, 3.21. Выдача пасведчання (дубліката пасведчання) асобам, якія працавалі ў перыяд блакады г. Ленінграда з 8 верасня 1941 г. па 27 студзеня 1944 г. на прадпрыемствах, ва ўстановах і арганізацыях горада і ўзнагароджаным медалём "За абарону Ленінграда", і асобам, узнагароджаным знакам "Жыхару блакаднага Ленінграда"
3.6, 3.21. Выдача пасведчання (дубліката пасведчання) аб праве на льготы бацькам і жонцы (мужу) ваеннаслужачага, які не ўступіў у новы шлюб, загінуўшага ў гады Вялікай Айчыннай вайны, у краінах, дзе вяліся баявыя дзеянні, або пры выкананні абавязкаў воінскай службы (службовых абавязкаў)
3.7. Выдача даведкі аб праве на льготы дзецям і іншым утрыманцам, якія атрымліваюць пенсію з нагоды страты карміцеля за загінуўшых (памерлых) асоб, пералічаных у артыкуле 22 Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 красавіка 1992 года "Аб ветэранах"
3.8, 3.21. Выдача пасведчання (дубліката пасведчання) былога непаўналетняга вязня месцаў прымусовага ўтрымання, пасведчання былога паўналетняга вязня фашысцкіх канцлагераў, турмаў, гета
3.13¹.2, 3.21. Выдача пасведчання (дубліката пасведчання) нацыянальнага ўзору інваліда баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў
3.17, 3.21. Выдача пасведчання (дубліката пасведчання) аб праве на льготы для асоб, якія працавалі на аб'ектах супрацьпаветранай абароны, мясцовай супрацьпаветранай абароны, на будаўніцтве абарончых збудаванняў, марскіх баз, аэрадромаў і іншых ваенных аб'ектаў у межах тылавых межаў дзейных франтоў, на прыфрантавых участках чыгунак і аўтамабільных дарог
3.18, 3.21. Выдача пасведчання (дубліката пасведчання) аб праве на льготы для асоб з ліку членаў экіпажаў суднаў транспартнага флоту, інтэрнаваных у пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў партах іншых дзяржаў
3.20. Выдача ўкладыша да пасведчання аб праве на льготы для бацькоў, пералічаных у пункце 12 артыкула 3 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзян"
З інфармацыяй аб адрасе і рэжыме прыёму грамадзян, адказных спецыялістах і іх тэлефонах можна азнаёміцца на сайце Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта ТУТ