Электронны зварот

З 2 студзеня 2023 г. накіраванне электронных зваротаў ажыццяўляецца толькі з дапамогай дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб, і толькі ў дзяржорганы і арганізацыі.

Падача электронных зваротаў з дапамогай электроннай пошты ці спецыяльнай формы на сайце адпаведнай арганізацыі стане немагчымай.

Для падачы электроннага звароту ў любую дзяржарганізацыю заяўнік павінен зайсці на сайт https://обращения.бел/ і прайсці ідэнтыфікацыю і аўтэнтыфікацыю. Праз названы сайт (з выкарыстаннем асабістага кабінета) можна будзе атрымаць адказ на электронны зварот.

Разглядаемая сістэма таксама будзе служыць для захоўвання:

  • электронных зваротаў, адказаў (апавяшчэнняў) на іх;
  • электронных копій пісьмовых зваротаў, электронных копій адказаў (паведамленняў) на пісьмовыя звароты;
  • іншай інфармацыі аб разглядзе зваротаў, аб пакіданні зваротаў без разгляду па сутнасці.

Такім чынам, дзяржаўная адзіная (інтэграваная) рэспубліканская інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб стане адзіным пунктам работы з усімі відамі зваротаў у дзяржаўныя арганізацыі.

У адпаведнасці з абзацамі 6, 9 артыкула 1 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18.07.2011 № 300-З "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб" дзяржаўная адзіная (інтэграваная) рэспубліканская інфармацыйная сістэма ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб - інфармацыйная сістэма, прызначаная для падачы ў дзяржаўныя органы і іншыя дзяржаўныя арганізацыі электронных зваротаў і атрымання адказаў (паведамленняў) на іх, а таксама для апрацоўкі электронных зваротаў, адказаў (паведамленняў) на іх, электронных копій пісьмовых зваротаў, электронных копій адказаў (паведамленняў) на пісьмовыя звароты, іншай інфармацыі аб разглядзе зваротаў, аб пакіданні зваротаў без разгляду па сутнасці.

Электронны зварот – зварот заяўніка, пададзены праз сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў.


Закон Рэспублікі Беларусь "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб"