Функцыі і задачы
Асноўныя задачы
- Ажыццяўленне на тэрыторыі Першамайскага раёна горада Віцебска арганізацыйнай, метадычнай і практычнай дзейнасці па сацыяльным абслугоўванні грамадзян, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі (далей – грамадзяне).
- Стварэнне аптымальных умоў, якія садзейнічаюць эмацыйнаму, фізічнаму развіццю і сацыяльнай адаптацыі грамадзян.
Функцыі
- Удзел у адсочванні сацыяльна-дэмаграфічнай сітуацыі і распрацоўцы прапаноў па ўдасканаленні сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва на тэрыторыі Першамайскага раёна г. Віцебска.
- Выяўленне і дыферэнцыраваны (па катэгорыях) улік грамадзян, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, вызначэнне неабходных ім форм сацыяльнага абслугоўвання, відаў сацыяльных паслуг.
- Аказанне грамадзянам, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, матэрыяльнай дапамогi, кансультацыйна-інфармацыйных, сацыяльна-бытавых, сацыяльна-медыцынскіх, сацыяльна-псіхалагічных, сацыяльна-рэабілітацыйных паслуг, паслуг сацыяльнага патранату, паслуг сядзелкі, паслуг суправаджаемага пражывання, паслуг часовага прытулку , паслуг пагадзіннага догляду за малалетнімі дзецьмі (паслугі няні), адаптацыяй беспрацоўных інвалідаў да працоўнай дзейнасці і іншых сацыяльных паслуг, якія ўводзяцца па рашэнню гарвыканкама і (або) органа кіравання.
- Ажыццяўленне эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці ў сферы сацыяльнага абслугоўвання.
- Правядзенне інфармацыйна-асветнай работы на тэрыторыі Першамайскага раёна г. Віцебска па пытаннях сацыяльнага абслугоўвання.
- Супрацоўніцтва з арганізацыямі розных форм уласнасці і індывідуальнымі прадпрымальнікамі па пытаннях сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў межах сваёй кампетэнцыі.
- Прыцягненне да супрацоўніцтва валанцёраў для аказання сацыяльных паслуг грамадзянам, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.
- Вывучэнне, абагульненне і ўкараненне ў практыку лепшага айчыннага і замежнага вопыту сацыяльнага абслугоўвання, накіраванага на фарміраванне і ўмацаванне ў грамадзян імкнення да занятку грамадска карыснай дзейнасцю, захавання заканадаўства і прынятых у грамадстве правіл паводзін, на павышэнне іх адукацыйнага і культурнага ўзроўню.
- Складанне і аналіз ведамаснай і іншай справаздачнасці па напрамках дзейнасці цэнтра.
- Падрыхтоўка аналітычных матэрыялаў па пытаннях сацыяльнага абслугоўвання.
- Аказанне дапамогі ў забеспячэнні грамадзян тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі.
- Правядзенне санітарна-проціэпідэмічных мерапрыемстваў.
- Арганізацыя вольнага часу грамадзян, правядзенне культурна-масавых, спартыўных, фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў.
- Прыцягненне сродкаў дабрачынных арганізацый, іншых юрыдычных і фізічных асоб для ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы цэнтра.
- Правядзенне мерапрыемстваў па павышэнні прафесійнага ўзроўню работнікаў цэнтра, планаванне і арганізацыя павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі работнікаў з мэтай удасканалення арганізацыі працы, павышэння ўзроўню абслугоўвання па доглядзе і ўтрыманні грамадзян.
- Забеспячэнне падбору і расстаноўкі кадраў цэнтра, правядзенне работы па стварэнні кадравага рэзерву, атэстацыі кадраў, ажыццяўленне прагназавання і перспектыўнай патрэбнасці ў кваліфікаваных кадрах.
- Мае права ажыццяўляць іншыя функцыі і розныя віды эканамічнай дзейнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.