Дзённы нагляд
Паслуга прадастаўляецца ў формах сацыяльнага абслугоўвання на даму, паўстацыянарнага сацыяльнага абслугоўвання для грамадзян, якія маюць абмежаванне жыццядзейнасці (здольнасці кантраляваць свае паводзіны), адпаведнае ФК 2, ФК 3, ФК 4 – пры неабходнасці ад 10 да 40 гадзін у тыдзень
Паслуга прадугледжвае:
- аказанне дапамогі ў выкананні санітарна-гігіенічных працэдур (мыццi рук, мыцці, захаванні гігіены рота, наведванні туалета, змене падгузніка); аказанне дапамогі ў арганізацыі і правядзенні вольнага часу (удзел у мерапрыемствах, уключаючы заняткі, прагляд перадач, фільмаў), зносіны (падтрыманне гутаркі, чытанне ўслых часопісаў, газет, кніг);
- забеспячэнне прыёму лекавых сродкаў у адпаведнасці з прызначэннем урача; дапамога ў прыняцці ежы (гатаванне ежы, разаграванне прыгатаванай ежы, падрыхтоўка пітва, аказанне дапамогі ў прыёме ежы і пітва);
- кантроль самаадчування атрымальніка паслугі, забеспячэнне яго бяспекі;
- садзейнічанне ў забеспячэнні парадку і чысціні ў жылым памяшканні, у якім непасрэдна знаходзіцца атрымальнік паслугі (сухая і (або) вільготная ўборка забруджванняў, якія ўтварыліся падчас нагляду, у тым ліку прыёму ежы);
- суправаджэнне атрымальніка паслугі на прагулку (дапамога ў падрыхтоўцы да прагулкі, падборы адзення па надвор'і, апрананні; гарантаванне бяспекі на прагулцы);
- інфармаванне сваякоў (законных прадстаўнікоў) аб стане здароўя атрымальніка паслугі, у тым ліку неадкладна ў выпадку яго рэзкага пагаршэння.
Кошт паслугі дзённага нагляду складае 1,16 беларускага рубля за гадзіну.