Аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту

корпус аддзяленняў дзённага знаходжання

вул. Залатагорская, 5а

8 0212 64 79 46
8 029 252 28 70

Загадчык аддзялення

Кулакова Алена Валер'еўна

Людзям старэйшага пакалення, якія імкнуцца да актыўнага ладу жыцця, жадаючым павысіць культурны ўзровень, разнастаіць вольны час і ўстараніць дэфіцыт зносін, Цэнтр прапануе наведванне аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту (у форме паўстацыянарнага сацыяльнага абслугоўвання).

Мэта аддзялення - падтрымаць актыўны лад жыцця шляхам арганізацыі клубнай і гуртковай работы, дапамагчы пажылому чалавеку развіць уласны патэнцыял, пераадолець праблемы ўзросту ў грамадстве, умацаваць здароўе, адкрыць новыя жыццёвыя прасторы.

Дзейнасць аддзялення рэгламентавана пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь 26.01.2013 № 11 (у рэдакцыі пастановы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь 01.12.2017 № 83); пералікам бясплатных і агульнадаступных сацыяльных паслуг дзяржаўных устаноў сацыяльнага абслугоўвання, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 27.12.2012 № 1218 у рэдакцыі пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 17.09.2020 № 538.

  • Без спагнання платы у форме паўстацыянарнага сацыяльнага абслугоўвання непрацаздольным грамадзянам (інвалідам 1 або 2 групы; непрацуючым грамадзянам ва ўзросце 60 гадоў і старэйшым, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту, якія маюць права на дзяржаўную пенсію) аказваюцца наступныя паслугі :

16. Кансультацыйна-інфармацыйныя паслугі:

16.1. кансультаванне і інфармаванне па пытаннях аказання сацыяльных паслуг і сацыяльнай падтрымкі

16.2. садзейнічанне ў афармленні неабходных дакументаў для рэалізацыі права на сацыяльную падтрымку і сацыяльнае абслугоўванне

16.3. садзейнічанне ў запатрабаванні неабходных дакументаў для рэалізацыі права на сацыяльную падтрымку і сацыяльнае абслугоўванне

16.5. правядзенне інфармацыйных гутарак

20. Сацыяльна-пасрэдніцкія паслугі:

20.1. садзейнічанне ў аднаўленні і падтрыманні роднасных сувязей

20.2. садзейнічанне ў аднаўленні (замене) дакументаў, якія сведчаць асобу і пацвярджаюць права на льготы

20.3. садзейнічанне ў атрыманні:

20.3.1. сацыяльных паслуг, якія прадстаўляюцца арганізацыямі, якія аказваюць сацыяльныя паслугі

20.3.2. паслуг, якія прадстаўляюцца арганізацыямі культуры, гандлю, бытавога абслугоўвання, сувязі і іншымі органамі (арганізацыямі)

20.4. садзейнічанне ў дастаўцы і назад ва ўстановы сацыяльнага абслугоўвання

21. Сацыяльна-псіхалагічныя паслугі:

21.1. псіхалагічнае кансультаванне

21.2. псіхалагічная карэкцыя

21.3. псіхалагічная прафілактыка

21.4. псіхалагічная асвета

21.5. псіхалагічная дапамога з выкарыстаннем сродкаў электрасувязі з улікам спецыфікі ўстановы

22. Сацыяльна-рэабілітацыйныя паслугі:

22.1. садзейнічанне ў выкананні рэабілітацыйных мерапрыемстваў

22.2. дапамога ў забеспячэнні тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі, уключанымі ў Дзяржаўны рэестр (пералік) тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі

22.3. навучанне карыстанню тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі

22.4. правядзенне мерапрыемстваў па развіццю даступных працоўных навыкаў

22.5. дапамога ў падборы і выдача тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі ў часовае карыстанне

22.6. аказанне дапамогі ў выкананні прызначэнняў, рэкамендацый медыцынскага работніка

Таксама без спагнання платы інвалідам I і II групы і малазабяспечаным самотным непрацуючым грамадзянам ва ўзросце 60 гадоў і старэйшым, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту, якія маюць права на дзяржаўную пенсію, аказваюцца сацыяльныя. паслугі:

19.2. навучанне камп'ютарнай пісьменнасці, у тым ліку па асваенні сацыяльных сетак, ажыццяўленні плацяжоў у Інтэрнэце

19.3.3. забеспячэнне работы гурткоў па інтарэсах

На ўмовах частковай аплаты (60 працэнтаў тарыфу на сацыяльныя паслугі) тэрытарыяльнымі цэнтрамі ў форме паўстацыянарнага сацыяльнага абслугоўвання аказваюцца:

самотным непрацуючым грамадзянам ва ўзросце 60 гадоў і старэйшым, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту, маюць права на дзяржаўную пенсію, сярэднедушавы даход якіх не перавышае 200 працэнтаў зацверджанага ва ўстаноўленым парадку бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва - сацыяльныя паслугі:

19.2. навучанне камп'ютарнай пісьменнасці, у тым ліку па асваенні сацыяльных сетак, ажыццяўленні плацяжоў у Інтэрнэце

19.3.3. забеспячэнне работы гурткоў па інтарэсах

малазабяспечаным адзінокім непрацаздольным грамадзянам –

17.24. дзённы нагляд

  • На ўмовах поўнай аплаты тэрытарыяльнымі цэнтрамі ў форме паўстацыянарнага сацыяльнага абслугоўвання аказваюцца непрацуючым грамадзянам ва ўзросце 60 гадоў і старэйшым, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту, якія маюць права на дзяржаўную пенсію, за выключэннем грамадзян, названых вышэй, – сацыяльныя паслугі:

17.24. дзённы нагляд

19.2. навучанне камп'ютарнай пісьменнасці, у тым ліку па асваенні сацыяльных сетак, ажыццяўленні плацяжоў у Інтэрнэце

19.3.3. забеспячэнне работы гурткоў па інтарэсах

Рашэннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта 19.09.2024 № 591 устаноўлены фіксаваны тарыф на сацыяльныя паслугі, якія прадстаўляюцца тэрытарыяльнымі цэнтрамі сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва - 0,77 беларускага рубля за гадзіну (акрамя паслуг сядзелкі, дзённага нагляду ў форме сацыяльнага абслугоўвання дома).

Для заключэння дагавора аказання сацыяльных паслуг у форме паўстацыянарнага сацыяльнага абслугоўвання грамадзяне прадстаўляюць наступныя дакументы:

  • дакумент, які сведчыць асобу;
  • дакумент, устаноўленага ўзору аб праве на льготы (пасведчанне інваліда, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны і да т.п.) для грамадзян, якія адносяцца да катэгорыі карыстаючыхся льготамі;
  • пісьмовая заява;
  • медыцынскую даведку аб стане здароўя, якая змяшчае інфармацыю аб наяўнасці медыцынскіх паказанняў і (або) адсутнасці медыцынскіх супрацьпаказанняў для аказання сацыяльных паслуг у форме паўстацыянарнага сацыяльнага абслугоўвання з указаннем функцыянальнага класа згодна з пералікам медыцынскіх паказанняў і медыцынскіх супрацьпаказанняў для аказання сацыяльных паслуг ва ўстановах сацыяльнага абслугоўвання, зацверджаным пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь 10.01.2013 № 3/4 (у рэдакцыі пастаноўновы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь і Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь 26.06.2019 № 29/66).

Работнікі тэрытарыяльнага цэнтра на працягу трох працоўных дзён з дня звароту праводзяць абследаванне матэрыяльна-бытавога становішча грамадзяніна са складаннем акта абследавання і запытваюць у дзяржаўных органаў і іншых арганізацый:

  • звесткі аб наяўнасці (адсутнасці) догляду грамадзяніна, які звярнуўся па аказанне сацыяльных паслуг, асобай, якая атрымлівае дапамогу па догляду інваліда I групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту;
  • даведку аб месцы жыхарства і складзе сям'і;
  • звесткі аб памеры атрымоўваемай пенсіі за месяц, які папярэднічае месяцу падачы заявы аб аказанні сацыяльных паслуг, – для непрацуючых грамадзян ва ўзросце 60 гадоў і старэйшых, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту і маюць права на дзяржаўную пенсію.

Для арганізацыі навучання і зносінаў пажылых грамадзян, у аддзяленні функцыянуюць гурткі на аплатнай аснове:

Гурткі рухальнай рэабілітацыі:

  • "Зумба Голд";
  • "Пілатэс";
  • "Кінезіхакінг";
  • "Сустаўная гімнастыка";
  • "Кардыятанцы"
  • "Здаровая спіна"
  • "Каланетыка"
  • Гурток усходняй практыкі "Ёга"
  • Секцыя аздараўленчай гімнастыкі "Альянс"
  • Гурток аздараўленчай медытацыі “Раўнавага”

Гурткі лінгвістычнай рэабілітацыі:

  • “Англійская мова”;
  • “Французская мова”;

Гурткі кагнітыўная рэабілітацыі

  • “Су-джок тэрапія”
  • “Нейробіка”
  • Кампутарная і мабільная пісьменнасць "Smart-курс 60+"

Гурткі арттэрапеўтычнай рэабілітацыі

  • "Гісторыка-бытавыя танцы"
  • "Усход - ф'южн"
  • Тэатр-студыя "Маскі"
  • Секцыя вакальнай тэрапіі "Тэмбр"
  • Секцыя сцэнічнага майстэрства "Вобраз"

На валанцёрскіх пачатках:

  • Танцэтэрапія “Фламінга”;

Клубы:

  • “Настальжы”
  • “Утульны вечар”
  • “Бархат”
  • Школа бяспекі для пажылых

Акрамя гэтага, грамадзян пажылога ўзросту чакаюць цікавыя сустрэчы, адукацыйныя лекцыі, семінары, экскурсійныя паездкі.

Паважаныя жыхары Першамайскага раёна г. Віцебска, калі вы знаходзіцеся на заслужаным адпачынку, поўныя сіл, энергіі, энтузіязму, і не хочаце замыкацца ў сценах сваёй кватэры, будзем рады бачыць вас у аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян сталага веку Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Першамайскага раёна г.Віцебска