Аддзяленне комплекснай падтрымкі ў крызіснай сітуацыі

16, 24 (псіхолагі)

вул. 1-я Пралетарская, д. 20

8 0212 37 20 17- псіхолагі
8 0212 37 19 84
8 033 903 14 95 - тэлефон "ДАВЕР"

Загадчык аддзялення

Налецкая Анастасія Віктараўна

Дзейнасць аддзялення комплекснай падтрымкі ў крызіснай сітуацыі накіравана на аказанне сацыяльна-псіхалагічных, кансультацыйна-інфармацыйных, сацыяльна-педагагічных паслуг грамадзянам, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, якія пражываюць на тэрыторыі Першамайскага раёна г.Віцебска

Асноўныя напрамкі дзейнасці аддзялення
  • Садзеянне ў сацыяльнай адаптацыі грамадзян (сям'яў), якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, са складаннем плана патранатнага суправаджэння грамадзяніна (сям'і);
  • аказанне сацыяльна-псіхалагічных паслуг грамадзянам (сем'ям), якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, у тым ліку аказанне дапамогі ў пераадоленні міжасобасных і сямейных канфліктаў;
  • прадастаўленне часовага прытулку ахвярам гандлю людзьмі, асобам, якія пацярпелі ад хатняга гвалту, надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару, асобам з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў;

прафілактыка хатняга гвалту:

  • правядзенне інфармацыйнай работы па прафілактыцы хатняга гвалту (распрацоўка і распаўсюджванне інфармацыйных матэрыялаў, падтрыманне ў актуальным стане інфармацыі на афіцыйных сайтах, выступы і публікацыі ў СМІ, сацыяльных сетках);
  • выяўленне грамадзян, якія пацярпелі ад хатняга гвалту, інфармаванне аб аказваемых відах дапамогі, у тым ліку аб паслузе часовага прытулку, матываванне на зварот па дапамогу;
  • работа са згодамі аб перадачы інфармацыі аб хатнім гвалце (рэгістрацыя згод, інфармаванне грамадзян аб аказваемых відах дапамогі, у тым ліку аб паслузе часовага прытулку, матываванне на зварот за дапамогай);
  • арганізацыя і правядзенне навучальных мерапрыемстваў для работнікаў і спецыялістаў Цэнтра па пытаннях выяўлення і аказання дапамогі пацярпелым ад хатняга гвалту;

прафілактыка сямейнага няшчасця :

  • выяўленне неспрыяльнай для дзяцей абстаноўкі, інфармаванне аб гэтым структурных падраздзяленняў мясцовых адміністрацый раёнаў, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-уладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі (далей – аддзелы адукацыі) па месцы знаходжання дзяцей, вядзенне часопіса рэгістрацыі інфармацыі аб выяўленні неспрыяльнай для дзяцей абстаноўкі;
  • удзел у дзейнасці дзяржаўных органаў, дзяржаўных і іншых арганізацый па вывучэнні становішча і абследаванні ўмоў жыцця і выхавання дзіцяці (дзяцей) у сем'ях, у адносінах да якiх паступіла інфармацыя аб неспрыяльнай для дзяцей абстаноўцы;
  • арганізацыя работы з сем'ямі, накіраванымі саветам установы адукацыі (сацыяльна-педагагічнага цэнтра) па прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх (далей – савет прафілактыкі) у Цэнтр для атрымання сацыяльных паслуг, іншай дапамогі;
  • каардынацыя работы з сем'ямі з дзецьмі ў цяжкай жыццёвай сітуацыі (абследаванне сем'яў дома, фарміраванне асабістай справы сям'і з матэрыяламі аб праводзімай рабоце, штоквартальная зверка сем'яў (дзяцей) з аддзелам адукацыі, інфармаванне савета прафілактыкі);
  • аказанне сацыяльных паслуг, дапамогі грамадзянам (сем'ям), дзеці якіх прызнаны знаходзячымiся ў сацыяльна небяспечным становішчы, якія маюць патрэбу ў дзяржаўнай абароне на падставе мерапрыемстваў па ліквідацыі прычын і ўмоў, якія пацягнулі стварэнне неспрыяльнай для дзяцей абстаноўкі;
  • арганізацыя і правядзенне навучальных мерапрыемстваў для работнікаў і спецыялістаў Цэнтра па пытаннях выяўлення і прафілактыкі сямейнага недабрабыту;
  • суправаджэнне асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, уключаючы складанне плана патранатнага суправаджэння грамадзяніна (сям'і));

суправаджэнне і аказанне сацыяльнай падтрымкі грамадзянам:

  • якія пакутуюць залежнасцю ад псіхаактыўных рэчываў, у тым ліку якія спынілі знаходжанне ў лячэбна-працоўных прафілакторыях, уключаючы складанне планаў патранатнага суправаджэння грамадзяніна (сям'і), распрацаваных на падставе індывідуальнай праграмы сацыяльнай рэабілітацыі і выяўленых патрэбах;
  • вызваленым з устаноў крымінальна-выканаўчай сістэмы, уключаючы складанне планаў патранатнага суправаджэння грамадзяніна (сям'і);
  • забеспячэнне грамадзян (сямей), якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, бязвыплатнай спонсарскай дапамогай у натуральнай форме, замежнай бязвыплатнай дапамогай, дапамогай (ахвяраваннямі), атрыманай ад фізічных асоб;
  • правядзенне інфармацыйна-асветніцкай работы, культурна-масавых мерапрыемстваў;
  • аказанне экстранай псіхалагічнай дапамогі, у тым ліку па тэлефоне "Давер";
  • выданне памятак, бюлетэняў і іншых інфармацыйна-асветніцкіх матэрыялаў па пытаннях сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў частцы дзейнасці аддзялення, па прафілактыцы здаровага ладу жыцця і сямейных каштоўнасцяў.

Рэгіянальная карта ВІЦЕБСКАЙ ВОБЛАСЦІ

Спыні гвалт!