Каб быць побач

11.11.2024

Як аформіць догляд за пажылым чалавекам старэй 80 гадоў або інвалідам 1-й групы

Хто можа аформіць:

Грамадзяне, якія пастаянна жывуць у краіне, замежнікі і асобы без грамадзянства, якія дасягнулі 16 гадоў, але не старэйшыя за 70 гадоў.

Аднак ёсць шэраг умоў.

Памер дапамогi:

  • 100% БПМ  – пры доглядзе за адным непрацаздольным да 31 студзеня 2025 года гэта 437,8 руб.
  • 120% БПМ - пры доглядзе за двума і больш непрацаздольнымі да 31 студзеня 2025 года гэта 525,36 руб.

Куды звяртацца па прызначэнне: у службу "Адно акно" мясцовага органа ўлады або ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па месцы жыхарства асобы, якая мае патрэбу ў доглядзе.

Дакументы:

  • заява;
  • дакумент, які сведчыць асобу;
  • працоўная кніжка заяўніка;
  • медыцынская даведка аб стане здароўя заяўніка пацвярджае адсутнасць псіхіятрычнага і наркалагічнага ўліку;
  • заключэнне ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі аб патрэбнасці ў пастаянным доглядзе.

Дапамога па доглядзе прызначаецца з дня падачы заявы.

Што яшчэ трэба ведаць:

  • Камісіяй устанаўліваецца факт ажыццяўлення догляду непрацаздольнага грамадзяніна на падставе акта абследавання, які праводзіцца па месцы жыхарства (месцы знаходжання) асобы, якая мае патрэбу ў пастаянным доглядзе. 
  • Факт ажыццяўлення догляду непрацаздольнага грамадзяніна таксама павінен быць пацверджаны ім самім і іншымі асобамі (суседзямі, сваякамі і інш.) шляхам прастаўлення асабістага подпісу ў акце абследавання.